7 снежня 2016 года, загадчык кафедры эканомікі і кіравання Спрынчак Анатоль Іванавіч з кіраўніком аддзела выхаваўчай работы і маладзёжных ініцыятыў Аўчыннікавай Аксанай Феафанаўнай наведалі нашых студэнтаў-першакурснікаў у інтэрнаце па вул. Казлова,18.
Сустрэча адбылася вясёлая, не па-зімоваму цёплая і прыемная, бо педагогі пачаставалі студэнтаў садавінай са сваіх дач, падтрымалі добрымі словамі і зрабілі неабходныя заўвагі.
Сустрэчы прадоўжацца. Будзем заўсёды побач, заўсёды разам.