У 2016 годзе Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзілася шмат разнастайных мерапрыемстваў з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
9 снежня 2016 года ў Мінску была арганізавана літаратурная акцыя «Расцём разам з Максімам». Каля помніка Багдановічу студэнты беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі чыталі вершы класіка.
Радкі паэта гучалі ў выкананні чытачоў рознага ўзросту, што сімвалізавала пераемнасць пакаленняў і актуальнасць паэзіі Багдановіча. У акцыі таксама прымала ўдзел і студэнтка 2 курса нашага істытута Рак Караліна, прачытаўшы вельмі прыгожа верш Максіма Багдановіча «Па-над белым пухам вішняў”.
"Сваёй дзейнасцю пясняр заклаў фундамент беларускай нацыянальнай эстэтыкі, унёс вялікі ўклад у фарміраванне літаратурнай мовы і станаўленне патрыятычнай свядомасці народа," – так сказаў пра класіка Прэзідэнт нашай краіны А.Р.Лукашэнка.