14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці ў Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці

14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці. Гэта цудоўнае свята прасякнута асаблівым святлом і цяплом. Быць маці – гэта не толькі шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына-маці была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці і адданасці.

У нашым інстытуце існуе добрая традыцыя: студэнты праводзяць святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці.

Дарагія сябры, запрашаем Вас 14 кастрычніка ў 10.30 (609 аўдыторыя) на святочны канцэрт.

Не крыўдуйце матуль. Як хочацца, каб усе мамы, ды і ўсе дзеці, усе людзі нашай роднай краіны жылі ў міры і былі шчаслівымі.

Шчасця Вам, мілыя матулі!

 Са святам Вас!