Цудоўна адпачылі супрацоўнікі інстытута, знаёмячыся з гісторыяй і краявідамі г. Магілёва.
Па ініцыятыве прафкама 11 чэрвеня 2016 г. адбылася экскурсія ў горад Магілёў. Мэтай вандроўкі было знаёмства з выдатнымі мясцінамі, звязанымі з гісторыяй Беларусі. Падарожнікі здзейснілі пешаходную экскурсію па вуліцы Ленінскай і на плошчу Зорак, наведалі гарадскую ратушу, Нікольскі манастыр, Буйніцкае поле, дзе знаходзіцца мемарыяльны комплекс у памяць аб гераічных падзеях, што адбыліся тут на пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Гэтыя падзеі адлюстраваны ў творах выдатнага пісьменніка К.Сіманава, прах якога быў развеяны над гэтым полем паводле яго ўласнага завяшчання.
Вандруйце па Беларусі! Вывучайце гісторыю свайго роднага краю!