14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці. Гэта цудоўнае свята прасякнута асаблівым святлом і цяплом. Быць маці – гэта не толькі шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына-маці была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці і адданасці.
У нашым інстытуце існуе добрая традыцыя: студэнты праводзяць святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці.
Шчыра, сардэчна павіншавалі ўсіх прысутных са святам першы прарэктар Шэвярдоў Уладзімір Уладзіміравіч і прарэктар па ідэалагічнай і вучэбна-выхаваўчай рабоце Барчук Ала Леанідаўна.
Прыгожыя словы віншавання на роднай мове гучалі з вуснаў студэнтаў.
Вялікі дзякуй усім удзельнікам цудоўнага мерапрыемства!
Не крыўдуйце матуль. Як хочацца, каб усе мамы, ды і ўсе дзеці, усе людзі нашай роднай краіны жылі ў міры і былі шчаслівымі.
Шчасця Вам, мілыя матулі!
Са святам Вас!