З Днём маці!

Дарагія жанчыны!

Сардэчна віншуем вас з Днём маці
У свеце няма нічога больш важнага і дарагога, чым сям’я, бацькоўскі дом і святая матчына любоў. Слова «мама» для кожнага з нас увасабляе самага блізкага чалавека, у чыім сэрцы б’е чыстая крыніца пяшчоты і гатоўнасці ахвяраваць усім дзеля сваіх дзяцей.

Гэта цудоўнае свята прасякнута асаблівым святлом і цяплом. Быць маці – гэта не толькі шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына-маці была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці і адданасці.

Не толькі прыгажосць, якой кожная з вас шчодра надзелена ад Бога і стваральніцамі якой вы з’яўляецеся, выратуе свет, але і ваша бясконцая мацярынская дабрыня, чысціня вашых душ, цярплівасць, лагода і спагадлівасць. Усё найлепшае ў жыцці пачынаецца з вас – пяшчотных, уважлівых, любячых і любімых. Вы даяце новае жыццё, выхоўваеце цудоўных сыноў і дачок, фарміруеце сямейнае шчасце і дабрабыт, ствараеце душэўны камфорт.

Жадаем усім маці  міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Хай ваша самаадданасць  вернецца падзякай і павагай дзяцей і ўсяго грамадства, а кожны ваш дзень будзе напоўнены клопатам і падтрымкай мужчын.

Здароўя вам, кахання, разумення,  поспехаў, дабрабыту і, вядома ж, простага жаночага шчасця.

                                                                                                                          Рэктарат