У студзені – маі 2015 года Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі была арганізавана VIII Рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў "АРТ_Акадэмія".
Усе ўстановы вышэйшай адукацыі, якія ўдзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве, рыхтавалі праграму па тэме: “Фіялетавы. Спакуса незвычайнасці”.
А сапраўды, няма большага жадання, чым творчасць. І большае няма спакусы, чым тая, каб расказаць аб прыгажосці жыцця, прыгажосці залатых аблокаў…
Вось такая прыгажосць была прадстаўлена 5 чэрвеня 2015 года ў Палацы Рэспублікі г. Мінска, якая і завяршыла працу Рэспубліканскай выставы "АРТ_Акадэмія".
У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел нашы студэнты, старшы выкладчык кафедры камерцыйнай дзейнасці Людміла Аляксандраўна Байбак і начальнік аддзела выхаваўчай працы і маладзёжных ініцыятыў Вольга Юр’еўна Ермаловіч. Доўгая і карпатлівая праца вялася інстытутам. І цудоўны вынік: 6 ДыпломаўМіністэрства адукацыі мы атрымалі як пераможцы.
Дзякаў вам, сябры, за добрую працу!
Віншуем усіх удзельнікаў і жадаем ім у далейшым творчых поспехаў!