Музей памяці Карагіна У.М.

Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці музея памяці Карагіна У.М. Саюзам юрыдычных асоб “Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва”

У пачатку верасня 2021 года адбылося ўрачыстае адкрыццё музея памяці Карагіна У.М. у цэнтральным офісе Саюза юрыдычных асоб “Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва”. На мерапрыемстве прысутнічалі сваякі, сябры, калегі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, бізнесу, банкаў, кіраўнікі вядучых бізнес-саюзаў, навукоўцы, кіраўнікі навуковых і адукацыйных устаноў, аналітычных цэнтраў, прадстаўнікі прэсы. Перад прысутнымі выступілі старшыня вышэйшага Каардынацыйнага савета Саюза юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" Капыток А.В., кіраўнікі і прадстаўнікі бізнес-супольнасці Супруновіч М. А., Тарасевіч Ж.К., Калінін А.Ф., Грамадчанка А.С., Арушаньянц П.Б. і іншыя. Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці прадставіў на мерапрыемстве дэкан факультэта эканомікі і бізнеса Дашкевіч А.Л. Пасля адкрыцця музея прайшло спартыўна-асветніцкае мерапрыемства "Веданне баявых мастацтваў шлях да поспеху і перамогі".

Уладзімір Мікалаевіч Карагін унёс значны ўклад у развіццё айчыннага прадпрымальніцкага руху. У калекцыі музея прадстаўлена больш за 5000 кніг, 1600 экспанатаў з 93 краін свету, велізарная калекцыя пласцінак, касет і дыскаў, уласная калекцыя экзатычных музычных інструментаў, сотні часопісаў і газет з фотаздымкамі. Адкрыццё музея памяці Уладзіміра Мікалаевіча Карагіна Саюзам юрыдычных асоб “Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва” стала важнай падзеяй у захаванні памяці аб выбітных дзеячах бізнессупольнасці Беларусі.

Падрабязней аб мерапрыемстве можна даведацца па спасылцы.