Міжнароднае навуковае супрацоўніцтва

Факультэт эканомікі і бізнеса Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці прыняў удзел у працы Юрыдычнага форума “Права і правапрымяненне ў сучаснай Расіі”.

У якасці арганізатара канферэнцыі, якая адбылася ў анлайн фармаце 24-26 верасня 2020 года, выступіў Інстытут філасофіі і права Навасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з удзелам факультэта права Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта «Вышэйшая школа эканомікі» (Расійская Федэрацыя). У навуковай канферэнцыі “Права і правапрымяненне ў сучаснай Расіі” прымалі ўдзел вядучыя расійскія і замежныя даследчыкі, практычныя работнікі.

На пленарным і секцыйных пасяджэннях адбылося зацікаўленае абмеркаванне выступленняў па актуальных аспектах развіцця права і правапрымянення ў сучаснай Расіі і іншых краінах.

Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці на канферэнцыі прадставіў дэкан факультэта эканомікі і бізнесу, к.гіст.н., дацэнт Дашкевіч Аляксандр Леанідавіч, які ўдзельнічаў у пленарным і секцыйных пасяджэннях, выступіў з дакладам на тэму “Грамадскае фарміраванне і грамадскае аб’яднанне: асобныя аспекты суадносін паняццяў у канстытуцыйным заканадаўстве Рэспублікі Беларусь”.

У межах абмеркавання праблематыкі канферэнцыі паступілі прапановы аб далейшым міжнародным навуковым супрацоўніцтве даследчыкаў факультэта эканомікі і бізнеса Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці і Інстытута філасофіі і права Навасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Выказваем удзячнасць паважаным калегам за высокі ўзровень арганізацыі і магчымасць удзелу ў значным навуковым форуме!