Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці 30 гадоў працуе ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і пастаянна ўдасканальвае практычныя складнікі падрыхтоўкі спецыялістаў, уключаючы фарміраванне навыкаў, неабходных для паспяховай прадпрымальніцкай дзейнасці. З 2006 года Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці ўзначальвае кандыдат педагагічных навук, дацэнт  Цыбоўскі Віктар Леанідавіч.

Галоўная задача інстытута –  падрыхтоўка спецыялістаў і кіраўнікоў вышэйшай кваліфікацыі новага тыпу, якія свабодна арыентуюцца ў інфармацыйных патоках, маюць фундаментальную прафесійную адукацыю, валодаюць высокай культурай інтэлектуальнай і прафесійнай працы.

Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці рыхтуе спецыялістаў для стварэння і кіравання малым і сярэднім бізнэсам па сучасных і запатрабаваных спецыяльнасцях:

  • Перакладчыцкая справа.
  • Маркетынг.
  • Бізнэс-адміністраванне.
  • Эканоміка і кіраванне.
  • Камерцыя.

Прафесарска-выкладчыцкі склад інстытута – гэта высокакваліфікаваныя спецыялісты ў сферы эканомікі, кіравання, лінгвістычных навук і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, многія з якіх маюць вучоныя ступені і званні, вопыт стажыроўкі за мяжой.

Выкладчыкі, якія працуюць у інстытуце, пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень на курсах павышэння кваліфікацыі, семінарах і канферэнцыях. Актыўна ўдзельнічаюць у навуковым жыцці краіны і за яе межамі. Маюць мноства навуковых публікацый.

Для эфектыўнай падрыхтоўкі маладых спецыялістаў інстытут падтрымлівае міжнародныя сувязі з профільнымі ўстановамі вышэйшай адукацыі бліжняга і дальняга замежжа. Вынікі сумесных даследаванняў нашы выкладчыкі актыўна ўкараняюць у адукацыйны працэс, надаючы яму інавацыйны характар.  

У Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці праводзіцца актыўная навкова-даследчая работа, выдаюцца манаграфіі, выпускаецца часопіс «Весці ІПД». Штогод праводзіцца Рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя (у лютым) і Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя (у маі), да ўдзелу ў якіх запрашаюцца прафесарска-выкладчыцкі склад, аспіранты, магістранты і студэнты.

У інстытуце дзейнічае студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя (СНДЛ), якая дазваляе прыцягнуць адораных, якія творча мысляць і нацэленых на поспех студэнтаў у навукова-даследчую працу. Мэта лабараторыі – развіць у студэнтаў лідарскія навыкі, навучыць выступаць перад аўдыторыяй, распрацоўваць і прэзентаваць свае стартапы. Кожны год у інстытуце праводзяцца найцікавейшыя навуковыя дыскусіі, у якіх нашы студэнты запальваюцца, як яркія зоркі!

У 2017 годзе ў ІПД быў заснаваны Факультэт павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў. Факультэт уяўляе сабой структуру УВА, якая дынамічна развіваецца, заклікана эфектыўна вырашаць задачу фарміравання высокапрафесійных менеджараў-практыкаў, што валодаюць сучаснымі ведамі і навыкамі, якія дазволяць эфектыўна ажыццяўляць кіраўніцтва арганізацыяй або яе структурнымі падраздзяленнямі.

У інстытуце функцыянуе Цэнтр развіцця бізнэсу, які створаны з мэтай забеспячэння эканамічнай і арганізацыйнай падтрымкі суб’ектаў малога бізнэсу, інфармацыйных паслуг.

У структуру Цэнтра развіцця бізнэсу ўваходзяць:

  • Школа маладзёжнага прадпрымальнiцтва.
  • Школа творчага майстэрства.
  • Школа мiжнароднага бiзнэсу i турызму.
  • Школа экскурсаводаў i гiдаў-перакладчыкаў.
  • Клуб выпускнікоў.

Студэнты Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці не толькі дынамічна вывучаюць  дысцыпліны спецыяльнасцей, але і актыўна ўдзельнічаюць у ключавых рэспубліканскіх мерапрыемствах. Нашы студэнты – удзельнікі наступных мерапрыемстваў: Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва, Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва, Рэспубліканскі дзелавы форум «Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: Стратэгія і тактыка», Рэспубліканскі маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі», Рэспубліканскі фестываль-конкурс па эканоміцы і прадпрымальніцтве сярод вучнёўскай моладзі  «Лесвіца поспеху» і  др.

Праекты студэнтаў інстытута былі ў ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу  института были в числе победителей республиканского конкурса «100 ідэй для Беларусі», гарадскога конкурсу «Мінская змена». Наша моладзь займала прызавыя месцы ў  Нацыянальнай студэнцкай алімпіядзе па эканоміцы і менеджменце «Бізнэс-праект», у рэспубліканскіх конкурсах.

Студэнты iнстытута маюць магчымасць карыстацца трэнажорнымi, спартыўнымi пляцоўкамi i легкаатлетычнымi заламi, бассейнам спартыўна-аздараўленчага комплексу «Алiмпiйскi».

Інстытут ажыццяўляе супрацоўнiцтва на аснове больш чым 30 дагавораў (заявак) у галiне падрыхтоўкi кадраў i арганiзацыi практыкi з суб’ектамi малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва, бiзнэс-саюзамi i асацыяцыямi, iншымi арганiзацыямi. У якасцi партнёраў выступаюць ГКУП “Універмаг Беларусь”, філіял “Завод будаўнічых матэрыялаў” ААТ “Мінскрэмбуд”, ТАА “Алекс Карго”, ПУП па аказанні паслуг “Стэп бай стэп трэвел”, ПГУП “ОстКом-Адзігітрыя”, ТАА “Інтэртракт”, ТАА “АГЕНЦТВА МЕДЫЯ ПАРТНЁР”, АУП па аказанні паслуг “Дзілайт трэвел”, Асацыяцыя малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і іншыя арганізацыі. 

Заключаны дагавор аб супрацоўніцтве з Мінскім сталічным саюзам прадпрымальнікаў і працадаўцаў. Інстытут праводзіць сумесныя сустрэчы і мае магчымасць накіроўваць студэнтаў для праходжання практыкі на прадпрыемствы саюза.

У рамках узаемадзеяння з суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці, функцыянавання філіялаў кафедраў праводзіцца абнаўленне вучэбных праграм і праграм практык, пашырэння пераліку баз і забеспячэнне праходжання практык, фарміравання тэматыкі курсавых і дыпломных работ, арганізацыя сумесных тэматычных семінараў і навукова-практычных праектаў, бінарных і выязных заняткаў, арганізацыя і правядзенне стажыровак выкладчыкаў, садзеянне працаўладкаванню выпускнікоў.

З моманту свайго існавання Інстытут падрыхтаваў і выпусціў больш за 8500 спецыялістаў. Яны паспяхова працуюць ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь і за мяжой.

Інстытут дапамагае нашым выпускнікам аператыўна ўключацца ў практычную дзейнасць дзяржаўных і камерцыйных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Выпускнікі інстытута з’яўляюцца спецыялістамі ў галіне: кіраванне будаўнічым сектарам, грамадскім харчаваннем, гандаль, рэклама.

Дзякуючы супрацоўніцтву інстытута з Рэспубліканскай Канфедэрацыяй прадпрымальніцтва нашы студэнты атрымліваюць практычныя навыкі і вопыт і праходзяць навучанне ва ўмовах, набліжаных да рэальнага бізнесу.

Для эфектыўнай падрыхтоўкі маладога спецыяліста інстытут падтрымлівае міжнародныя сувязі з адпаведнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі СНД (Расія, Літва, Латвія, Украіна) і замежных краін (Сербія, Чэшская Рэспубліка).